Літаратурна-крытычная і навуковая дзейнасць В. Каваленкі.
Віктар Антонавіч Каваленка (1929-2001), вядомы беларускі вучоны (доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі) і крытык, нарадзіўся на Міншчыне (Валожынскі раён). Скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча, Мінскі педінстытут, некалькі гадоў настаўнічаў, а з 1958 г. і практычна да самай смерці працаваў у Інстытуце літарауры НАН Беларусі, пэўны час В.А. Каваленка з’яўляўся дырэктарам гэтай навукова-даследчай установы.
Ужо ў першых публікацыях В.А. Каваленкі, яго манаграфіях "Пошукі і здзяйсненні" (1963), "Давер" (1967), "Голас чалавечнасці" (1970) выразна выявіліся асноўныя асаблівасці яго як навукоўца: эстэтычны аналіз мастацкіх твораў натуральна спалучаўся з публіцыстычным пафасам адмаўлення вульгарызатарскіх поглядаў на літаратуру, з мэтанакіраваным сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей у духоўным руху грамадства. Нават самі назвы кніг сведчылі аб тым, што маладога даследчыка як асобу і творцу вызначаў абсалютны "давер" да жыцця, а яго "голас чалавечнасці" быў заўсёды добра чутны ў асяроддзі калег і чытачоў. Тым самым яго "прага духоўнасці", выяўленая ў кнізе з такой назвай, стварала славу чалавека, які ў самых складаных варунках клапоціцца найперш пра тое, каб захоўваць і памнажаць чалавечае ў чалавеку, няспынна дбаць аб высокай духоўнасці, без якой сучаснік задыхаўся б, як без кіслароду ў ваколзямной атмасферы.
Літаратурная навука разглядваецца В.А. Каваленкам як адзін з відаў творчай дзейнасці, які, акрамя эстэтычнай ацэнкі і вытлумачэння мастацкіх вобразаў і ідэй, мае на мэце пазнанне свету і чалавека ў свеце. Асновай маральнага аўтарытэту вучонага-літаратуразнаўцы, зарукай яго дзейнага ўплыву на творчы працэс з'яўляецца спалучэнне навуковай аб'ектыўнасці з грамадскай актыўнасцю, строгай патрабавальнасці з узважанасцю тэарэтычных высноў, якія робяцца з улікам карэнных сацыяльных і маральных праблем сучаснасці. У 70-я гады ў цэнтры ўвагі В.А. Каваленкі як даследчыка, асабліва ў яго кнігах "Вытокі. Уплывы. Паскоранасць" (1975), "З пазіцый сучаснасці" (1975), "Праблемы сучаснай беларускай крытыкі" (1977), "Жывое аблічча дзён" (1979), знаходзіліся навуковыя і тэарэтычныя асновы ўзнікнення новай і навейшай беларускай літаратуры, мінулае нацыянальнай літаратуры ў цесным кантакце з суседнімі славянскімі літаратурамі, прасякнутае інтэнцыямі сусветнай мастацкай і філасофскай думкі, што было дастаткова новым у тыя часы і ўспрымалася неадназначна літаратурным асяроддзем.
В.А. Каваленка заўсёды быў чалавекам прынцыповых перакананняў, якія ён адстойваў і адстойвае бескампрамісна і ў жыцці, і ў творчасці, не зважаючы на палітычную кан'юнктуру, звяртаючыся з праўдай жыцця і ўласным сумленнем літаратара-гуманіста. У супярэчлівыя часы перабудовы яго творчыя паводзіны і дзейнасць у якасці дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі (1982-1997 гг.) падтрымлівалі і абвастралі ў калег імкненне да чалавечнасці, чысціні і сумленнасці, разуменне небывалай складанасці падзей і ўнікальнай шматзначнасці духоўных працэсаў, дзе прычыны і вынікі часта мяняюцца месцамі, а перамогу цяжка адрозніць ад паражэння, і наадварот. Ужо тады ў В.А. Каваленкі выявіліся лепшыя рысы сапраўднага лідэра літаратурнага працэсу. Менавіта ў гэты перыяд гісторыі беларускай літаратурнай навукі пад ідэйным кіраўніцтвам В.А. Каваленкі грунтоўна распрацоўваліся такія складаныя праблемы, як "Беларуская ваенная літаратура ў кантэксце сусветнай літаратуры", "Беларуска-рускія літаратурныя сувязі", "Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры" і інш. Беларускае літаратуразнаўства выходзіла на новы тэарэтычны ўзровень свайго развіцця і набывала новую энергію для далейшага руху -- з'ява сама па сабе незвычайная ў цяжкіх умовах.
Капітальныя акадэмічныя распрацоўкі В.А. Каваленкі сталі этапнымі ў развіцці беларускай літаратурнай навукі і з'явіліся аб'ектыўнай падставай для надання яму высокага звання акадэміка АН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1980 г.) за ўдзел у 2-томным даследаванні "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (1977, на рускай мове), прысуджэння Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў СССР за кнігу "Прага духоўнасці" (1976). Агульная колькасць напісаных В.А. Каваленкам кніг перасягнула двухзначную лічбу, колькасць навуковых артыкулаў і публікацый перавышае дзве сотні, а ў выніку атрымліваецца, што іх аўтар сапраўды жыве, кіруючыся славутым прынцыпам "ні дня без радка". Гэта кнігі пра пісьменнікаў і літаратуру, але ў іх заўсёды ёсць і нешта большае, што надае ўсяму напісанаму акадэмікам В.А. Каваленкам асаблівую маральную і філасофскую вагу, а менавіта: чалавек, гісторыя, нацыя, гуманізм, духоўнасць. Духоўны змест літаратуры, маральнае аблічча ўдзельнікаў гісторыі, чалавек у плыні Вялікага Часу, праца на гуманістычнае абнаўленне свету -- вось ключ да ўсяго створанага пісьменнікам і навукоўцам, сакрэт той павагі, з якой успрымаецца яго слова чытачамі. У якасці дырэктара Інстытута літаратуры В.А. Каваленка стварыў знітаваны пафасам навуковага спасціжэння ісціны калектыў, захаваў лепшыя інстытуцкія традыцыі, умацоўваў атмасферу дэмакратызму, волевыяўлення розных думак і поглядаў, павагі і зычлівасці. Як крытык ён актыўна ўдзельнічае ў літаратурных баях, дэманструе зайздросную энергію і трываласць, цікаўнасць да ўсяго новага, з'яўляючыся сапраўдным настаўнікам, сябрам і дарадцам навуковай моладзі.
Пералік асноўных навуковых і літаратурна-крытычных прац (кніг) В.А. Каваленкі:
Каваленка, В. А. Пошукі і здзяйсненні : Творчасць Змітрака Бядулі / В. А. Каваленка. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1963. — 212 с.
Каваленка, В. А. Давер : Літаратурна-крытычныя артыкулы / В. А. Каваленка. — Мінск : Беларусь, 1967. — 259 с.
Каваленка, В. А. Голас чалавечнасці : Пра некаторыя гуманістычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 164 с.
Каваленка, В. А. З пазіцый сучаснасці : Агульны працэс літаратурнага развіцця / В. А. Каваленка. — 2-е выд., перапр. і дап. — Мінск : Народная асвета, 1982. — 192 с. (1-е издание — 1975 год)
Каваленка, В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць : Развіццё беларускай літаратуры XIX—ХХ стагоддзяў / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1975. — 334 с.
Каваленка, В. А. Прага духоўнасці : Літаратурна-крытычныя артыкулы / В. А. Каваленка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 254 с.
Каваленка, В. А. Праблемы сучаснай беларускай крытыкі / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1977. — 192 с.
Каваленка, В. А. Жывое аблічча дзён : Літаратурна-крытычныя артыкулы / В. А. Каваленка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1979. — 303 с.
Коваленко, В. А. Иван Шамякин : Очерк творчества / В. А. Коваленко. — Москва : Советский писатель, 1979. — 269 с. (на белорусском языке в 1980 году)
Каваленка, В. А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1981. — 320 с.
Коваленко, В. А. Общность судеб и сердец: Белорусская проза о Великой Отечественной войне в контексте русской и других литератур / В. А. Коваленко. — Минск : Наука и техника, 1985. — 352 с.
Каваленка, В. А. Покліч жыцця : Літаратурная крытыка / В. А. Каваленка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. — 230 с.
Каваленка, В. А. Веліч праўды : Выбранае / В. А. Каваленка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. — 559 с.
В.А. Каваленка спрабаваў свае сілы і ў галіне мастацкай (літаратурнай) творчасці, аб чым сведчыць яго раман «Падвышанае неба» (1975).
8. Вывучэнне гісторыі развіцця беларускай крытыкі і літаратурнай навукі. Дзейнасць М.І. Мушынскага як буйнейшага даследчыка гісторыі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі.
З даследчыкаў гісторыі развіцця беларускай крытыкі і літаратурнай навукі неабходна найперш за ўсё назваць наступных:
- Рагойша В.П. – артыкулы аб літаратуразнаўцах з БДУ, працы Я.Купалы над літаратуразнаўчым слоўнікам.
- Кісялёў Г.В. Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі: ад вытокаў да пачатку ХХ ст. // Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова ХVІІІ-ХІХ стагоддзе. Мн., 2007.
- Гніламёдаў У. Ці ёсць будучыня ў літаратуразнаўства? // Полымя.— 1997.— №1.
- Запрудскі І. Ля вытокаў беларускага літаратуразнаўства: Адам Кіркор як гісторык беларускай літаратуры // Роднае слова.— 2000.— №4.
Самым буйным даследчыкам гісторыі развіцця беларускай крытыкі і літаратуразнаўства з’яўляецца доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Міхась Іосіфавіч Мушынскі (нар. 24.01.1931 г. на Быхаўшчыне). Вось пералік яго асноўных навуковых прац:
- Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя “Новай зямлі” і “Сымона-музыкі”. — Мн., 1965.
- Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. — Мн., 1982.
- Каардынаты пошуку: Бел. крытыка: набыткі перспектывы. — Мн., 1988.
- Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20—30-я гады. Мн., 1975.
- Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 40-я — першая палова 60-х гадоў. Мн., 1985.
- І нічога апроч праўды: Якой быць "Гісторыі беларускай літаратуры". Мн., 1990.
- Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. Мн., 1991.
М.І. Мушынскі з’яўляецца аўтарам усіх артыкулаў аб развіцці крытыкі і літаратуразнаўства, змешчаных у “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”.
9. Працы выкладчыкаў ГДУ імя Ф. Скарыны ў актыве беларускай крытыкі і літаратуразнаўства другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст.
Выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны таксама ўнеслі свой адметны і даволі значны ўклад у беларускую крытыку і літаратурную навуку другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стст. Сярод іх (прытрымліваемся алфавітнага прынцыпу):
- Аммон М.У. (артыкулы ў перыёдыцы па праблемах літаратурнай футуралогіі, фантастыкі).
- Афанасьеў І.М. (кнігі “Кто восходит на Голгофу?: Антивоенная идея в творчестве В. Быкова. — Мн., 1993”, “І. Будзем садзіць сад...: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1991”, “Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры. — Мн., 2001”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Брадзіхіна А.В. (кнігі “Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі. Гомель, 2006”, 90 – 60 – 90” (сучасны літаратурны працэс: на шляху да ідэалу). – Гомель, 2014”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Грынчык М.М. (кнігі “Аркадзь Куляшоў: Крытыч.-біягр. нарыс. —Мн., 1964”, “Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969”, “Максім Багдановіч і народная паэзія. — Мн., 1963”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Каваленка У.П. (артыкулы ў перыёдыцы па праблемах канфлікту ў творах беларускай прозы)
- Капшай Н.П. (артыкулы ў перыёдыцы, удзел у напісанні падручнікаў па рускай літаратуры для сярэдняй школы).
- Мамачкін Дз.Л. (артыкулы ў перыёдыцы па праблемах развіцця беларускай драматургіі).
- Мельнікава А.М. (кніга “Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага. - Гомель, 2008”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Новак В.С. (кнігі па фалькларыстыцы, артыкулы ў перыёдыцы па пытаннях фалькларыстыкі).
- Смыкоўская В.І. (кніга “Творчая канцэпцыя пісьменніка. - Мінск, 1976”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Сабаленка У.М. (кніга “Жанр романа-эпопеи. - Москва, 1982”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Суслава Н.У., Усольцава Т.М. (кніга “Новейший литературоведческий словарь-справочник. - Мозырь, 2001”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Фіцнер Т.А. (кніга “Гендэрны аспект у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.- Гомель, 2005”, артыкулы ў перыёдыцы).
- Ханеня С.І. (кніга “Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя.- Гомель, 2001”, артыкулы ў перыёдыцы).
Штэйнер І. Ф. (кнігі “Deja vu, або Успамін пра будучыню: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 2003”, “Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру. — Мн., 2003”, “Беларуская балада: Вытокі жанру і паэтычная структура. - Мн., 1989”, “Варожасць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі. - Мн., 1993”, “Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. - Мн., 2001” і інш., шматлікія артыкулы ў перыёдыцы).
- Шынкарэнка В. К. (кнігі “Нястомных пошукаў дарога: Праблемы паэтыкі сучас. бел. гістарычнай прозы. — Мн., 2002”, “Пад ветразем дабра і прыгажосці: Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча. — Мн., 1995”, “З верай у чалавечнасць: Адметнасці вобразна-паэтычнай сістэмы сучаснай беларускай літаратуры. - Гомель, 2001” і інш., шматлікія артыкулы ў перыёдыцы).
- Ярац В.У. (шматлікія артыкулы ў рэспубліканскай перыёдыцы аб сучаснай паэзіі).
- Яцухна В.І. (кнігі “Тэорыя літаратуры. - Гомель, 2004”, “Малая драматычная форма ў беларускай літаратуры ХVІ – першай паловы ХХ стст. - Гомель, 2006”, артыкулы ў перыёдыцы па пытаннях развіцця беларускай драматургіі, тэорыі літаратуры, літаратурнай крытыкі).
[1] Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— С. 119.
Дата добавления: 2021-06-28; просмотров: 498;