Атрад Голубападобныя (Columbiformes)


Атрад Голубападобныя аб’ядноўвае 292 віды птушак. У Беларусі прадстаўлены 1 сям’ёй, 5 відамі.

Сям’я Галубіныя (Columbidae) – гэта сярэдняй велічыні птушкі з разнастайнай афарбоўкай пёравага покрыву. Апярэнне шчыльнае , але пёры лёгка выпадае, бо скура вельмі тонкая. Пёры мае пухавую частку. Ногі кароткія. Склад цела дзябёлы, галава маленькая. Зерняедныя. Маюць валлё і мускулісты аддзел страўніка. Палёт моцны, хуткі, маняўровы. Многія з іх робяць рэгулярныя вячэрнія і ранішнія вылеты на палі за кормам. Часта карыстаюцца вадаёмамі, п’юць ваду, не адрываючы галавы (смокчуць). Гняздзяцца ў дуплах ці будуюць прымітыўныя плоскія гнёзды з сухіх галінак на дрэвах і хмызняках. Кладка – 2 яйкі. Наседжванне 14–17 дзён. Птушаняты гнездавыя. Першы час кормяцца адрыжкай з валля, «малаком», якое выдзяляецца сценкамі валля. Развіваюцца хутка.

Вялікі голуб (Columbus palumbus) – звычайны від, які гняздуецца, пералётны і транзітна-мігравальны. Пашыраны па ўсёй Беларусі. Насяляе пераважна астраўныя лясы і ўскрайкі лясных масіваў. Агульная колькасць 140 000–160 000 пар. Самы вялікі сярод нашых галубоў. Маса 500–600 г. Афарбоўка спіны шызавата-бурая, грудзі ружаватыя, задняя частка і бакі шыі з зялёным і медна-чырвоным бляскам, на баках шыі па вялікай белай альбо рыжай пляме. Вонкавыя краі вялікіх махавых пёраў і вонкавыя махалы накрыўных махавых – белыя. Хвост з шырокай перадвяршыннай светла-шэрай паласой, за выключэннем сярэдніх рулявых. Дзюба каля асновы чырвоная. Ногі чырвоныя. Самка адрозніваецца менш яркімі танамі. Вяхір манагам. У час такавання выдае нізкае грубае буркаванне (гу-у-у, гу-у-у, у-у-ку-гу). Гняздо на дрэве ў выглядзе прымітыўнага насцілу на рознай вышыні. Кладка – 2 яйкі. Наседжванне 17–18 дзён. Харчуецца зернем і насеннем культурных і дікіх раслін.

Клінтух (Columbus oenas) – рэдкі, месцамі нешматлікі від, які гняздуецца, пералётны і транзітна-мігравальны, пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Насяляе высокаўзроставыя лясы розных тыпаў. Агульная колькасць 14 000–25 000.

Клінтух меншы за віцюценя, пазнаецца па шэра-шызым, якое не мае белых плям, апярэнні, цёмнай паясніцы, надхвосцю і канцам крылаў. Клінтух манагам. Гняздуецца ў дуплах дрэў. У кладцы 2 яйкі. Наседжванне 17–18 дзён. Харчаванне клінтуха падобнае на вялікага голуба.

У вялікай колькасці каля населеных пунктаў і ў іх сутракаецца шызы голуб (Columba livia). Меншае пашырэнне і таксама даволі сінантропныя віды маюць горлінка звычайная (Streptopelia turtur) і горлінка кольчатая (Streptopelia dacaota).

Для лясной гаспадаркі галубы асаблівага значэння не маюць. Паляўнічае значэнне іх таксама абмежаванае. Здабываюцца часцей спадарожна.

 



Дата добавления: 2016-07-27; просмотров: 1275;


Поиск по сайту:

Воспользовавшись поиском можно найти нужную информацию на сайте.

Поделитесь с друзьями:

Считаете данную информацию полезной, тогда расскажите друзьям в соц. сетях.
Poznayka.org - Познайка.Орг - 2016-2024 год. Материал предоставляется для ознакомительных и учебных целей.
Генерация страницы за: 0.008 сек.