Исторические источники, историография беларуского прошлого
Адной з найбольш старажытных крыніц з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, дзе мы сустракаем першыя згадкі аб плямёнах, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, гістарычных асобах і падзеях Х – ХІІ стст. Больш шырокія звесткі мы знаходзім у Лаўрэнцьеўскім,Іпацьеўскім, Радзівілаўскім летапісах і асабліва ў рэгіянальных летапісах,такіх як “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Хроніка ВКЛ, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”,Баркулабаўскі летапіс. У іх ёсць звесткі аб княжацкіх дынастыях, палітычных падзеях, якія адбываліся ў межах ВКЛ,гаспадарцы асобных рэгіёнаў. Шэраг матэрыялаў аб сярэдневечнай Беларусі нам даюць нямецкія і польскія хронікі. Заканадаўчыя акты старажытнасці прадстаўлены перш за ўсё статутамі, прывілеямі князёў.Матэрыялы справаводства змешчаны ў“Літоўскай метрыцы” – дзяржаўным архіве Вялікага княства літоўскага. У ХVІІІ – ХХ стагоддзях з’яўляюцца шматлікія юрыдычныя дакументы судовых устаноў, іншая дзяржаўная дакументацыя,канстытуцыя. Сярод статыстычных матэрыялаў асаблівую цікавасць маюць “інвентары” маёнткаў і розныя гаспадарчыя апісанні ХVІ– ХХ стагоддзяў, статыстычныя зборнікі і інш. Важнымі крыніцамі з’яўляюцца перапісы насельніцтва, якія пачаліся праводзіцца з ХІХ стагоддзя. У ХVІ ст.з’яўляецца мемуарная літаратура. Гэта запіскі іншаземцаў, якія наведвалі Беларусь, дзённікі, напрыклад, Фёдара Еўлашэўскага, Афанасія Філіповіча.Успаміны, дзённікі палітычных, культурных дзеячаў ХІХ – ХХ стст. асвятляюць шырокі спектар падзей таго часу. Шматлікую групу крыніц складаюць літ. творы,пачынаючы з былін, казак, “Слоў –казанняў” Кірылы Тураўскага, апісання жыццяў святых, напрыкл., Ефрасінні Полацкай, твораў Францыска Скарыны,Сымона Буднага, Сімяона Полацкага і заканчваючы творамі паэтаў і празаікаў ХХ ст. У перыяд новага і навейшага часу важнае значэнне набывае перыядычны друк. Найбольш цікавымі крыніцамі з’яўляюцца газеты “Мужыцкая праўда”, “Наша ніва”, часопіс “Наш край” і іншыя.Пачынаючы з ХІХ стагоддзя, з’яўляюцца публікацыі дакументаў па гісторыі Бедарусі. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца шматтомныя выданні Пецярбургскай і Віленскай археаграфічных камісій, якія публікаваліся ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. У савецкі час таксама былі надрукаваны шматлікія зборнікі дакументаў, сярод іх трэба ўзгадаць двухтомнік “Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах” (1936 г.,1940 г.), зборнікі дакументаў па гісторыі Беларусі перыяду феадалізму, капіталізму,савецкага часу, партызанскаму і падпольнаму руху ў Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, выдадзеныя у другой палове ХХ стагоддзя.Першымі прафесійнымі гісторыкамі былі прафесары Віленскага універсітэта. Міхал Баброўскі вывучаў старадрукі, славянскія летапісы,упершыню звярнуў увагу на творчасць Францыска Скарыны. Ігнат Даніловіч вывучаў Статуты, летапісы ВКЛ. Тэадор Нарбут з’яўляецца аўтарам “Гісторыі літоўскага народа” ў 9-ці тамах. Значны ўклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты-археолагі Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Яны даследвалі курганы, з’явіліся пачынальнікамі музейнай справы, пісалі навуковыя працы па краязнаўству. У ХІХ ст.вывучэннем гісторыі і этнаграфіі Беларусі займаліся А. Кіркор,І.Г. Грыгаровіч, П.М. Шпілеўскі,А. Сапуноў, Е.Р. Раманаў,М.Я. Нікіфароўскі, Я.Ф. Карскі і інш. Вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор напісаў асобны том, прысвечаны Беларусі,ў шматтомным выданні “Живописная Россия”. І. Грыгаровіч сабраў матэрыялы для некалькіх тамоў зборнікаў дакументаў па гісторыі Беларусі. Пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі займаўся вывучэннем беларускага фальклору, напісаў кнігу“Падарожжа па Палессю і паўночна-заходняму краю”. Вывучэннем народнага фальклору займаліся таксама П.В. Шэйн, Е.Р. Раманаў,І. Насовіч. Е. Раманаў падрыхтаваў пяць тамоў “Беларускага зборніка”,дзе змешчаны казкі, прымаўкі, песні беларусаў. Яўхім Карскі вядомы перш за ўсё сваёй трохтомнай працай “Беларусы”.З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае вывучэнне гісторыі Беларусі. У 1910 г.В. Ластоўскі выдае “Кароткую гісторыю Беларусі”. З усталяваннем савецкай улады ў 1922 годзе выйшаў вельмі сціплы падручнік У. Ігнатоўскага “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. І Ігнатоўскі і В. Ластоўскі выкладалі гісторыю Беларусі з нацыянальных пазіцый, але іх працы доўгі час не былі вядомымі чытачам. Грунтоўная “Гісторыя Беларусі”М. Доўнар-Запольскага, напісаная ім у 1926 годзе, убачыла свет толькі ў 1994годзе. У 20-я гады ХХ стагоддзя над“Гісторыя Беларусі” працаваў стваральнік і першы рэктар БДУ У.І. Пічэта, але яна ўпершыню ўбачыла свет толькі ў 90-я гады ХХ стагоддзя. Увогуле, у 20-я – 30-я гады ХХ стагоддзя было выдадзена каля250 прац па гісторыі Беларусі. Сярод вядомых гісторыкаў трэба таксама назваць Ф.Ф. Турука, У.І. Пічэту,К.І. Кернажыцкага, А.І. Цвікевіча і іншых. У пасляваенны час вывучэнне гісторыі Беларусі яшчэ больш паглыбілася і пашырылася. Гэтаму садзейнічала і дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў. Можна назваць дзесяткі і нават сотні імён беларускіх гісторыкаў,шырока вядомых не толькі ў сваёй краіне,але і далёка за яе межамі. Гэта перш за ўсё Э.М. Загарульскі, І.М. Ігнаценка,А.П. Ігнаценка, Н.В. Каменская,А.П. П’янкоў, А.І. Залескі, І.Р. Іофэ,З.Ю. Капыскі, Я.Н. Мараш, И.Я. Марчанка,П.Ц. Петрыкаў, С.М. Самбук,М.С. Сташкевіч і іншыя. Многія з іх працягваюць плённа працаваць і сёння.Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1954 годзе была выдадзена “История Белорусской ССР” пад рэдакцыяй У. Перцава,К. Шабуні, Л. Абецэдарскага. Увогуле,з калектыўных выданняў савецкага перыяду найбольш каштоўным з’яўляецца пяцітомная“Гісторыя Беларускай ССР” (1972 –1975 гг.).Пасля абвяшчэння незалежнасці РБ узмацнілася цікавасць да гістарычнага мінулага нашай краіны.У 1990-я гады ХХ стагоддзя і ў пачатку ХХІ стагоддзя з’явілася вялікая колькасць публіцыстычных матэрыялаў,артыкулаў, матэрыялаў шматлікіх навуковых канферэнцый. Пачалі выходзіць новыя гістарычныя часопісы – “Беларуская мінуўшчына”, “Спадчына”, “Беларускі гістарычны часопіс” і іншыя. Пачынаючы з 1994 года, выходзіць шэраг падручнікаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх можна вызначыць такія выданні, як “Нарысы гісторыі Беларусі” у двух частках пад рэдакцыяй М.П. Касцюка (1994 г.,1995 г.), “Гісторыя Беларусі” у двух частках пад рэдакцыяй Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля (1998 г.), “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”пад рэдакцыяй В.І. Галубовіча,Ю.М. Бохана (2005 г.) і іншыя. У 1993 –2003 гг. была выдадзена энцыклапедыя па гісторыі Беларусі. Найбольш грунтоўным акдэмічным выданнем з’яўляецца шасцітомнік “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй акадэміка М.П. Касцюка.Дарэчы, у 2007 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік “Гісторыкі Беларусі ў пачатку ХХІ стагоддзя”, дзе змешчаны дадзеныя аб 457 вучоных, якія ўнеслі свой уклад у беларускую гістарычную навуку. Сярод іх такія вядомыя вучоныя, як П.І. Брыгадзін,Г.Я. Галенчанка, А.А. Каваленя,Я.К. Новік, П.Г. Чыгрынаў, У.К. Коршук і інш. Т. чын, апошнія дзесяцігоддзі з’явіліся значным этапам у развіцці беларускай гістарчнай навукі.
Дата добавления: 2016-05-31; просмотров: 1897;