Раздзел V. Знешняя крытыка крынiц
Знешняя крытыка пісьмовых крыніц. Прачытанне i асэнсаванне зместу тэкста. Значэнне кантэкста для разумення граматычных норм i лексiчнага зместу крынiцы. Паняцце рэдакцыі, спісу, ізводу. Этапы стварэння дакументаў: чарнавікі, белавікі, копіі.
Аднауленне арыгiнала па тэксту у некалькiх спiсах, iзводах, рэдакцыях. Рэканструкцыя тэкстау.
Інтэрпрэтацыя гiстарычнай крынiцы, яе адрозненне ад граматычнага прачытання тэкста. Тэрмiналагiчны аналiз. Вытлумачэнне заканадаучых крынiц. Выкарыстанне юрыдычнай тэрмiналогii. Вытлумачэнне актау. Склад актавага фармуляра. Вытлумачэнне апавядальных крынiц. Вывучэнне непасрэднага зместу тэкста, алегорый, iншаказанняу. Веданне канкрэтных гiстарычных абставiн стварэння крынiцы.
Вызначэнне часу узнiкнення крынiцы. Паняцці «календар», «эра». Аналiз непасрэднай i ускоснай iнфармацыi аб часе. Сiнтэз iнфармацыi аб часе. Адлiк часу ад вядомай падзеi. Вывучэнне формы дакумента. Дапасаванне звестак з iншых крынiц.
Методыка лакалiзацыi узнiкнення крынiц. Выкарыстанне дадзеных гістарычнай геаграфіі. Спалучэнне звестак графічных і пісьмовых помнікаў. Аналiз непасрэднай i ўскоснай прасторавай iнфармацыi, яе сiнтэз. Тапонімы і мікратапонімы, этнонімы і інш.
Атрыбуцыя. Улiк непасрэдных звестак. Прозвішча, імя, мянушка. Раскрыцце крыптонiмаў, псеуданiмаў. Ананiмныя крынiцы i iх атрыбуцыя. Новыя метады ўстанаўлення аўтарства. Выкарыстанне ЭВМ.
Выяуленне падложных i падробных крынiц. Магчымыя мэты iх стварэння. Спосабы выяулення iнтэлектуальнага падлогу.
Асаблівасці вызначэння рэчавых крыніц. Прымяненне метадаў іншых навук.
Раздзел VI. Унутраная крытыка крынiц
Мэты i задачы унутранай крытыкi крынiц. Паняцце аб даставернасцi. Пауната i дакладнасць iнфармацыi.
Вызначэнне навуковай каштоунасцi iнфармацыi ў адпаведных крынiцах. Метады выяулення навуковай каштоунасцi розных відаў пісьмовых крыніц. Крыніца і гістарычны кантэкст.
Спосабы вывучэння актавага матэрыялу: канкрэтна-гiстарычны i фармулярны аналiз. Вывучэнне уплыву умоу, у якiх узнiкае iнфармацыя, на яе паўнату i дакладнасць iнфармацыi. Аналiз сведчанняу, заснаваных на асабiстым назiранні. Крытыка звестак, атрыманых з другiх крынiц i абагульненняу. Вызначэнне сацыяльных, палiтычных i групавых пазiцый аутара, iх уплыу на iнфармацыю, змешчаную у крынiцы. Метады канчатковага устанаулення каштоунасцi iнфармацыi: праверка паўнаты, даставернасцi i дакладнасцi iнфармацыi адпаведнай крынiцы.
Дата добавления: 2021-01-11; просмотров: 447;