Арнамент - сродак мастацкага афармлення тканіны


Традыцыйная гама беларускіх вырабаў стрыманая – пераважнасць белыя ці бела-шэрыя тканіны з далікатным пяшчотным малюнкам, які утвараецца чаргаваннем адбеленых і суровых нітак.

  Рысунак 4 — Каўтунова М П. Ручнік. Неглюбка, Веткаўскі р-н  
Рысунак 5 — Ручнік. Узор з адбеленых і суровых нітак

Дэталі адзення, ручнікі, дываны, абрусы і іншыя вырабы ўпрыгожваліся чырвоным (нярэдка з дабаўленнем чорнага) вытканым ці вышываным узорам агульнаславянскага ромбагеаметрычнага характару. Узоры складаюцца з разнастайных спалучэнняў ромбаў, разетак, крыжыкаў і іншых нескладаных фігур, якія на думку вучоных у старажытнасці абазначалі сонца, засеянае поле і іншае. Сустракаюцца таксама моцна стылізаваныя раслінныя матывы: фігуркі птушак, жывёл, чалавека.

Колер узора меў сімвалічнае значэнне: чырвоны – знак агню, жыцця, чорны – знак зямлі, глебы, валошкавы – колер неба, васілька, белы – колер здароўя, волі і незалежнасці.

У кожнай вобласці, раёне, а то і ў вёсцы былі свае арнаменты.

3 асаблівай паўнатой праявілася майстэрства і мастацкі густ ткачых і вышывальшчыц пры аздабленні ручнікоў. Зразумела, што разнастайная роля ручнікоў у народным побыце (практычная, дэкаратыўная, абрадавая) не магла не ўплываць на мастацкі бок гэтых вырабаў.

Пры ўсёй разнастайнасці дэкаратыўных і кампазіцыйных вырашэнняў, якімі вызначаюцца ручнікі з розных месц Беларусі, іх аб’ядноўваюць некаторыя агульныя рысы. Найбольш пашыраны від ручнікоў – белыя з вышываным ці вытканым геаметрычным узорам чырвонага колеру, часам з дадаткам чорнага ці жоўтага. Узор звычайна размяшчаецца на канцах ручніка, нібы сцякае з яго. Самыя шырокія палосы каля канцоў яго, наступныя, бліжэй да сярэдзіны вузейшыя і размешчаны радзей (рыс.4).

На паўночным захадзе Беларусі дэкор можа абмяжоўвацца адной, дзвюма вузкімі безузорнымі палоскамі, у напрамку на паўднёва-усход ён гусцее. Буйны рамбічны малюнак займае значную плошчу. Найбольш характэрны прыклад ручнікі вёскі Неглюбка пад Гомелем. Насычаны вішнёва-чорны тканы узор укрывае амаль усё поле ручнікоў (рыс.4).

Другі пашыраны від ручнікоў тканы у бела-шэры малюнак па ўсім полі. Узор з адбеленых і суровых нітак мігаціць, пераліваецца, вабіць вока высакароднай серабрыстай каларыстыкай. Матывы звычайна геаметрычныя – квадрацікі, шашачкі, ромбы, васьмівугольныя разеткі, праўда, сустракаюцца і моцна стылізаваныя расліны (рыс.5).

На Случчыне бытуюць ручнікі затканыя па ўсім полі парамі галубкоў, пеўняў, паўлінаў, павёрнутых дзюбамі адзін да аднаго. Каларыт можа быць бела-блакітны, бела-зялёны, бела-карычневы. Надзвычай рознабаковыя тканыя якасці вырабаў выявіліся у посцілках і дыванах. Раней, праўда, яны былі сціплыя па малюнку, каларыту. Узор звычайна геаметрычны, у рады, клетку. Ільняныя ці шарсцяныя ніткі натуральнага колеру ці падфарбаваныя ў раслінных фарбавальніках стваралі неяркі каларыт.

Сучасныя вырабы вызначаюцца звычайным каларытам і разнастайнасцю узораў. На посцілках можна бачыць стылізаваныя кветкі, расліны, гірлянды, выявы птушак, жывёл, людзей. колеры гучныя, насычаныя, паколькі сёння прымяняюцца анілінавыя фарбавальнікі і сінтэтычныя матэрыялы.

Гласарый

Грэбень – прылада для расчэсвання лёну, пянькі і воўны.

Прасніца – старадаўняя драўляная прылада для прадзення воўны, ільняной і пяньковай кудзелі.

Верацяно – старажытная ручная прылада для прадзення нітак.

Калаўрот – самапрадка – прылада для механізаванага прадзення лёну, воўны у хатніх умовах



Дата добавления: 2021-01-11; просмотров: 460;


Поиск по сайту:

Воспользовавшись поиском можно найти нужную информацию на сайте.

Поделитесь с друзьями:

Считаете данную информацию полезной, тогда расскажите друзьям в соц. сетях.
Poznayka.org - Познайка.Орг - 2016-2024 год. Материал предоставляется для ознакомительных и учебных целей.
Генерация страницы за: 0.01 сек.