Традыцыі ручнога вырабу тканін
Уменне ткаць было абавязковым для кожнай сялянкі і недарэмна асноўную частку пасагу дзяўчыны, што выходзіла замуж, павінны былі складаць тканыя вырабы: адзенне, пасцель, ручнікі, посцілкі (рыс.1). Прасці, ткаць і вышываць у сярэднявеччы на Беларусі павінны былі умець нават княжацкія дочкі.
З ткацтвам звязаны шматлікія звычаі і абрады. Ніколі не сеялі лён у панядзелак – цяжкі дзень. У аўторак пасееш – доўга будзе ўсходзіць. Серада таксама неспрыяльны дзень для пасеву лёну. Чацвер – для чарвякоў. У нядзелю людзі адпачывалі. І заставаліся для пасеву толькі пятніца і субота. Калі на небе шмат хмар – гэта да добрага ураджаю.
Сыравінай для ткацтва на Беларусі здаўна служылі лён, авечая воўна, радзей пянька. Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай сыравіны і падрыхтоўкай яе да ткання выконваліся ўручную – звычайна гэта была жаночая работа (рыс.2). У кастрычніку лён мялі, трапалі, часалі, у лістападзе пачыналі прасці. Пралі пры дапамозе прасніцы, верацяна або калаўрота на працягу ўсяго тыдня за выключэннем святочных дзён і нядзелі. Затым пражу рыхтавалі для ткання: бялілі або фарбавалі, снавалі. Для афарбоўкі нітак ўжываліся натуральныя фарбавальнікі з кветак, траў, кары дрэў, таму традыцыйная гама беларускіх
Рысунак 1 — Традыцыйныя касцюмы дзяўчат. Пачатак XX ст. Яромічы, Кобрынскі раён |
тканых вырабаў стрыманая і неяркая. Толькі у XX стагоддзі дзякуючы прымяненню фабрычных нітак і хімічных фарбавальнікаў яна становіцца больш яркай і насычанай (прылады для апрацоўкі сыравіны і падрыхтоўкі яе да ткання дадзены на рысунку 3).
У сакавіку, калі дзень павялічваўся, у хату прыносілі ставы і ўвесь панарад (ніты, бёрда, набіліцы, панажы і інш.). У наладцы красён і ткацтва звычайна ўдзельнічалі 2–3 жанчыны.
Ткацкія навыкі – як заправіць узор, на колькі нітак і г.д. – перадаваліся выключна ад маці да дочак. Сямігадовыя сельскія дзяўчаткі ужо ўмелі выконваць розныя няхітрыя заданні: наматаць ніткі на шпулькі ці на матавіла, назіралі за клубкамі падчас снавання, каб тыя не раскочваліся, выпляталі матузкі... Гадам да 14 – 15 юныя вяскоўкі звычайна валодалі асноўнымі прыёмамі вырабу тканін. Наогул, уменне ткаць лічылася адным з добрых якасцяў будучай нявесты, нездарма ў шматлікіх вясельных песнях нявеста часцей за ўсё намалявана за тканнём свайго пасагу.
Найбольш характэрныя для Беларусі белыя тканіны з ільну з далікатным пяшчотным малюнкам, утвораным своеасаблівасцю тэхналогіі ткацтва ці чаргаваннем адбеленых і суровых нітак. Палатно атрымлівалі рознае. Тонкае – для галаўных убораў, намітак і кашуль. Быў матэрыял для рукавоў, каўняроў і манжэт з узорнымі ўстаўкамі: сёння такія тканіны завуцца купоннымі. Сукно і паўсукно ішло на спадніцы-андаракі, мужчынскія порткі, буркі. Лён – на ніжнія спадніцы, фартухі. Ажурныя тканіны – для фіранак, полагаў, абрусаў, накідак. Дарэчы, тканіны для абрадаў і, як сёння сказалі б, інтэр'еру – ручнікі, пакрывала, абрусы, дываны – вылучаліся асоба. Абрадавыя тканіны часцей за ўсё вырабляліся ў моманты крызісных сітуацый – хвароба, вайна, эпідэмія – як нейкае ахвярапрынашэнне і рабіліся асабліва якаснымі і прыгожымі. Імі абгортвалі крыжы на дарогах, на могілках, поруч крыніц, пакрывалі абразы ў цэрквах і ў хатах. Традыцыйна ў якасці абрадавых выступалі ўзорныя, арнаментальныя ручнікі – самыя семантычна насычаныя і таямнічыя прадметы беларускага народнага ткацтва. На ім прымалі нованароджанага, падносілі хлеб-соль, ім павязвалі свата, упрыгожвалі покуць, апускалі ў магілу труну. Асабліва важную ролю выконвалі ручнікі ў вясельных абрадах. У многіх мясцовасцях Беларусі здаўна існаваў звычай адорваць ручнікамі ўдзельнікаў вяселля. Абрадавую функцыю выконвалі таксама фартухі, хусткі, стужкі, абрусы. Абрусамі абавязкова накрывалі сталы ў сялянскіх хатах на Каляды, Вялікдзень з адмысловай, абрадавай місіяй. Саматканыя дываны не толькі прыбівалі да сцяны для цяпла, слалі на ложкі, як покрывы, імі ўпрыгожвалі храмы, выкарыстоўвалі ў якасці абавязковага вясельнага атрыбуту.
Як мы раней вызначалі мастацтва ткацтва ўзорыстых тканін была развіта ў кожнай вёсцы. У мінулым стагоддзі вызначыліся цэнтры мастацкага ткацтва: гэта Неглюбка пад Гомелем, Моталь Іванаўскага раёна, Макраны і Семежава Капыльскага раёна, Збляны на Лідчыне, Галубічы Глыбоцкага раёна, Хатынічы ля Ганцавіч. Усе і не назавеш, але ўсіх ткачых аб’ядноўвае любоў да мастацтва, да хараства, да прыроды, якая і натхняе і вучыць.
Вырабы ўзорнага ткацтва, нягледзячы на працаёмкасць і старамоднасць тэхналогіі іх выканання, працягваюць жыць у сістэме мастацкіх промыслаў як дадатак да асартыменту тканін, якія выпускаюцца прадпрыемствамі лёгкай прамысловасці.
Рысунак 2 — За прадзеннем пражы
а) | б) | в) |
г) | д) | е) |
ж) | з) |
Рысунак 3 — Прылады для апрацоўкі сыравіны і падрыхтоўкі яе да ткання:
а) – церніца (мялка); б) – грэбень з драўляным зуб’ем; в) лапатападобны грэбень для часання льну г) – прасніца; д) – верацяно; е) – калаўрот; ж) – матавіла; з) – сноўніца
Дата добавления: 2021-01-11; просмотров: 446;