Лесагаспадарчае, эпідэмічнае і эстэтычнае значэнне
Птушак
Пры распрацоўцы навуковых абгрунтаванняў па гаспадарчай ацэнцы карысці і шкоды птушак самае важнае кардынальнае і самае складанае пытанне, шкодная птушка або карысная, выходзіць з таго, што яна есць і колькі. Вызначыць карысць ці шкоду прыносіць птушка, значыць вызначыць іх трафічныя сувязі. Першы этап у гэтай справе – назапашванне канкрэтных матэрыялаў па складзе спажывальных птушкамі кармоў. Другі этап – устанаўленне трафічных сувязяў – характарыстыка складу спажывальных птушкамі кармоў па сезонах.
Роля птушак у лесе вынікае з узаемадзеяння іх з расліннасцю, вусякамі, млекакормячымі і паміж сабой. З пункту гледжання лесавода, можна ацэньваць як дадатковую так і адмоўную ролю птушак. Ацэнка ў асноўным ажыццяўляецца, зыходзячы з характару харчавання і колькасці птушак. Птушкі валодаюць выключнай рухомасцю, таму трацяць вялікую колькасць энергіі і патрабуюць для яе ўзнаўлення велізарную колькасць стравы. Працэс стрававання ў іх вельмі хуткі, а абмен рэчываў цячэ больш энергічна, чым у іншых жывых істот. Лясныя птушкі ў сваёй большасці вусякаедныя. Лесавод ацэньвае птушак як біятычны фактар, які стрымлівае размнажэнне вусякоў, – шкоднікаў лесу. Асабліва павышаецца роля гэтых птушак як знішчальнікаў шкодных вусякоў у перыяд кармлення птушанят.
Птушкі ўплываюць у некаторых выпадках станоўча на ўзнаўленне лесу. Так, сойка робіць запасы ў подсціле з жалудоў дуба. Такіх кладовак яна стварае каля 2700. У далейшым не ўсе з іх знаходзіць. Жалуды і арэшкі згубленых кладовак прарастаюць і ствараюць узнаўленне дубу, арэшніку. Дрозд рабіннік з’ядае мноства пладоў рабіны. Мякаць пладоў засвойваецца ў сістэме стрававання, а насенне разам з памётам у стратыфікаваным выглядзе трапляе на глебу і прарастае. Таксама адбываецца пашырэнне птушкамі насення крушыны, чаромхі, брызгліны, глогу, шыпшыны, парэчкі.
Значную карысць лясной гаспадарцы прыносяць драпежныя птушкі. Совы, ястрабы і сокалы знішчаюць вялікую колькасць дробных грузуноў, якія з’ядаюць шмат насення, парасткаў дрэў і хмызнякоў.
Птушкі аказваюць адмоўны ўплыў на плоданашэнне і натуральнае ўзнаўленне дрэў і хмызнякоў. Яны з’ядаюць шмат насення і пладоў, у тым ліку самых каштоўных у лесагаспадарчых адносінах: сасны, елкі, дуба, клёна, арэшніка. Да відаў, якія актыўна знішчаюць насенне дрэў і хмызнякоў, адносяцца крыжадзюб, арэхаўка, дзятлы, сойка, дразды.
Раслінаедныя птушкі пашкоджваюць вегетацыйныя часткі дрэў і хмызнякоў. Мноства почак з лісцевых дрэў і хмызнякоў зімой аб’ядаюць цецярукі, арабакі і пардва. Глушэц зімой харчуецца сасновай ігліцай, у месяц з’ядае больш за 6 кг апошняй. Вялікія стракатыя і некаторыя іншыя дзятлы, здабываючы сок бярозы вясной, «кальцуюць» іх. Птушкі могуць шкодзіць пасевам лесу. Жалуды расцягваюцца віцюценямі і гракамі, насенне сасны – вераб’ямі, берасцянкамі, сарокамі, горлінкамі.
З другога боку, дробныя вераб’іныя з’ядаюць вялікую колькасць насення пустазелля ў лясных гадавальніках, чым аказваюць дапамогу лесаводам. Шматлікія птушкі рыюцца ў лясным подсціле ў пошуках стравы або матэрыялу для ўстройства гнёздаў. Гэтая дзейнасць спрыяе больш хуткаму разлажэнню подсцілу. У тым выпадку, калі птушкі гняздуюцца калоніямі ў кронах дрэў, пад імі у выніку дзеяння памёту можа мяняцца склад жывога наглебавага покрыва – з’яўляюцца нітрафілы (напрыклад, крапіва).
Такім чынам, усебаковы аналіз узаемаадносін птушак паміж сабой і іншымі кампанентамі лясной экасістэмы дазваляе зрабіць ацэнку карысці і шкоды, якія яны прыносяць, і мэтанакіравана ўзмацняць станоўчае або паслабляць адмоўнае ўздзеянне птушак.
Эпідэмічнае значэнне птушак вынікае з таго, што існуюць захворванні, якія перадаюцца ад птушак чалавеку ў час кантактаў паміж імі. Такімі захворваннямі з’яўляюцца арнітоз (псітакоз), лептаспіроз, пастэрэлёз. Арнітозы – гэта група захворванняў чалавека, якія выклікаюцца вірусападобнымі ўзбуджальнікамі – хламідыямі, адносяцца да зоаантрапанозаў. Упершыню апісана ў 1875 годзе, у 1895 годзе французскі навуковец А. Маранж назваў захворванне псітакозам (ад грэцк. psittakos – папугай). Узбуджальнік арнітозу – вірус, які выдзяляецца з экскрэментамі і насавой сліззю птушак. У хворых птушак назіраецца насмарк, нярэдка прафузны панос, параліч ног і крылаў. Прыродныя ачагі арнітозу фармуюцца ў першую чаргу ў месцах скаплення дзікіх птушак, звязаных з вадой, і якія вядуць каланіяльны лад жыцця. Хварэюць пераважна маладыя птушкі. Чалавек заражаецца ад птушак (хворых і вірусаносьбітаў) у час догляду за імі, забою, абшчыпвання, ужывання без дастатковай тэрмічнай апрацоўкі інфікаваных яек. Інфекцыя заносіцца бруднымі рукамі ў рот або на кан’юктыву вока, а таксама праз дыхальныя шляхі з забруджаным пылам. Захворванне працякае з высокай тэмпературай (2–4 тыдні), галаўнымі болямі, запаленнем лёгкіх, ірвотай і запорамі і іншымі праяўленнямі. Яно мае інкубацыйны перыяд. Пераносчыкамі захворвання з’яўляюцца каля 100 відаў птушак.
Пастэрэлёз – інфекцыйнае захворванне звяроў, а таксама бажанаў, цецярукоў, курапатак, качак, гусей, галубоў, гракоў, варон. Характарызуецца гемарагічным запаленнем слізістых і сярозных абалонак, падскурнай абалонкі і ўнутраных органаў. Пастэрэлёз выклікае бачная пад мікраскопам палачка – пастэрэла. Працяг захворвання востры або хранічны. Пры вострай форме захворвання серозныя і слізістыя абалонкі ўнутраных органаў пакрыты вялікай колькасцю кровазліццяў, пры хранічным у падскурнай абалонкі, суставах і розных органах утвараюцца ачагі гнойнага запалення.
Лептаспіроз, або інфекцыйная жаўтуха (жаўтушная вадзяная ліхаманка) – інфекцыйнае захворванне жывёл, у тым ліку качак, вадзяных курачак, чапляў, мышаловаў, ястрабаў (апошнія два заражаюцца ад асноўных пераносчыкаў – грызуноў). Узбуджальнік захворвання – лептаспіра – тонкая, рухомая, спіралепадобная, з закругленымі канцамі істота. Пранікае ў арганізм здаровых жывёл праз стрававальны тракт, слізістую абалонку і скуру пры купанні або пераадольванні забалочаных мясцовасцяў. Захворванне пачынаецца 2–5-дзённай ліхаманкай. Затым з’яўляюцца анемія, жаўтуха, парушэнне стрававання, змярцвенне слізістай абалонкі рота і скуры.
Эстэтычнае значэнне птушак дастаткова разнастайнае. На працягу тысячагоддзяў птушкі жывуць побач з чалавекам. Некаторыя сталі вельмі сінантропнымі (верабей дамавы, гракі, шпакі і іншыя). Іншых чалавек прыручыў да сябе. Асноўная іх частка засталася вольнай. Аддаючы павагу гэтаму класу жывёл, чалавек увекавечыў іх вобразы ў жывапісе, літаратуры і геральдыцы. Гербы шэрагу дзяржаў утрымліваюць выявы птушак (Расіі, ЗША, Польшчы, Германіі і іншых). Форма цела, апярэнне сціплае і раскошнае радуе вока чалавека. Прыгажосць такавых песень дробных ткачыкавых птушак агульна вядома. Майстар птушынага спеву – салавей стварае песню з некалькіх каленяў. Спевы жаваранка ў полі абвяшчаюць, што вясна крочыць па зямлі. Песні птушак адбіваюцца на настроі людзей, як правіла, у станоўчы бок. Паводзіны птушак таксама маюць эстэтычны бок. Доўгатэрміновыя і трывалыя адносіны паміж самкай і самцом лебедзяў выклікаюць пачуццё павагі. Не дарэмна людзі называюць іх лебядзінай вернасцю. Арлы паўстаюць перад людзьмі гордымі птушкамі. Такая рыса ставіцца імі ў прыклад адзін аднаму. Без птушак неяк не ўяўляецца жыццё чалавека.
Дата добавления: 2016-07-27; просмотров: 1716;