Магістральны шлях развіцця Рэспублікі Беларусь – пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці.


 


 


[1] Другая цывілізацыйная рэвалюцыя звязана з прамысловым пераваротам, навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй і стварэннем індустрыяльнага грамадства (ХVІІ – ХХ стст.), трэцяя цывілізацыйная рэвалюцыя – з інфармацыйна-тэхналагічным пераваротам у вытворчай гаспадарцы і стварэннем постіндустрыяльнага грамадства (з апошняй чвэрці ХХ ст. – да нашага часу).

[2] Нарманы (ад скандынаўскага northman – паўночны чалавек) – скандынавы, удзельнікі гандлёва-грабежніцкіх і заваявальных паходаў у Еўропе ў канцы VІІІ – сярэдзіне ХІ ст. Ва ўсходніх славян яны называліся варагамі, у самой Скандынавіі – вікінгамі.

[3] Друцк (летапісны Дрютеск, Друтеск, Друческ) – старажытны горад Полацкай зямлі, цэнтр удзельнага Друцкага княства. Узнік у вярхоўях Друці (правы прыток Дняпра) ў пачатку волака аднаго з адгалінаванняў дзвінскага шляху з “варагаў у грэкі”. Упершыню упамінаецца ў летапісе пад 1092 г. У сярэдзіне ХІІІ ст. адышоў да Вялікага княства Літоўскага. Прычына гібелі Друцка не высветлена. Магчыма, горад загінуў пры асадзе ад пажару ў канцы ХV – пачатку ХVІ ст. і больш не аднаўляўся.

[4] Стрэжаў – цэнтр удзельнага княства Полацкай зямлі. Упершыню ўпамінаецца ў летапісах пад 1127 – 1128 гг. Яго месцазнаходжанне яшчэ не вызначана. Адны гісторыкі і археолагі – Б.А. Рыбакоў, М.М. Ціхаміраў і інш. атаясамліваюць старажытны Стрэжаў з гарадскім пасёлкам Стрэшын у Жлобінскім раёне (у часы Кіеўскай Русі быў размешчаны далёка ад паўднёвай мяжы Полацкага княства, што ставіць пад сумненне існаванне тут летапіснага Стрэжава). Іншыя вучоныя лічаць, што Стрэжаў існаваў на месцы вёскі Стрыжава Бешанковіцкага раёна. Аднак рэшткі ўмацаванага паселішча часоў Кіеўскай Русі тут не выяўлены.

[5] Гарадзец – старажытны горад Полацкай зямлі. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1162 г. З летапісу відаць, што Гарадзец быў добра ўмацаваным горадам, цэнтрам удзельнага княства, размяшчаўся ў лясах на захад ад Мінска. Яго атаясамлівалі з Гарадзеяй (Нясвіжскі раён), Гарадком каля Віцебска, Сёмкавым Гарадком і Астрашыцкім Гарадком каля Мінска, Гарадцом паміж Лепелем і Чашнікамі, Гарадком каля Маладзечна. Але, як сцвярджаюць вучоны-археолагі, у названых пунктах не знойдзены рэшткі старажытнага горада.

[6] Неф – выцягнутае памяшканне, частка інтэр’ера (звычайна базілікі), абмежаваная з аднаго ці з абодвух падоўжных бакоў радам калон ці слупоў.

[7] Апсіда – выступ будынка, паўкрыглы, гранёны ці прамавугольны ў плане, перакрыты паўкупалам ці самкнутым паўскляпеннем. У хрысціянскіх храмах апсіда – алтарны выступ.

[8] Базіліка – адзін з галоўных тыпаў хрысціянскага храма, прамавугольны ў плане будынак, падзелены знутры радамі калон ці слупоў на прадольныя часткі (нефы).

[9] Неўрадавыя палітычныя арганізацыі самых багатых і ўплывовых людзей свету, якія ставяць сваёй мэтай дасягненне поўнай планетарнай інтэграцыі, пераход ад мноства дзяржаў, народаў, нацый і культур да уніформнага свету на чале з сусветным урадам. Інакш іх называюць масонскімі ці мандзіялісцкімі (ад французскага monde – свет) арганізацыямі.

Першая мандзіялісцкая арганізацыя была створана ў 1921 г. амерыканскім банкірам Морганам. Большасць яе членаў складалі масоны. Арганізацыя называлася Саветам па міжнародных адносінах (CFR). Другая арганізацыя – Більдэрбергскі клуб – створана ў 1954 г. у галандскім горадзе Астэрбеку ў гасцініцы “Більдэрберг”, адкуль і адпаведная назва. Гэта міжнародны працяг CFR. Членамі арганізацыі з’яўляюцца не толькі амерыканскія палітыкі, фінансісты, аналітыкі і інтэлектуалы, але і іх еўрапейскія калегі. Большасць членаў Більдэрбергскага клуба складаюць масоны. Трэцяя мандзіялісцкая арганізацыя – Трылатэраль, ці Трохбаковая камісія, – створана ў 1973 г. актывістамі Більдэрбергскага клуба, якія сабраліся на арганізацыйнае пасяджэнне ў доме Дэвіда Ракфелера. Яе штаб-кватэры знаходзяцца ў ЗША, Еўропе і Японіі.

Сучасныя масоны, мандзіялісты, глабалісты – “грамадзяне свету”, “творцы новага сустветнага парадку і глабальнага грамадства” на чале з сусветным урадам. Яны прапаведуюць “агульначалавечыя каштоўнасці” і аддаюць перавагу “усяленскім інтарэсам” перад інтарэсамі нацыянальнымі. Для іх любая краіна – гэта толькі “месца пражывання”, а не Айчына. Яны – “героі” не столькі нацыянальнай, колькі сусветнай гісторыі.



Дата добавления: 2022-02-05; просмотров: 272;


Поиск по сайту:

Воспользовавшись поиском можно найти нужную информацию на сайте.

Поделитесь с друзьями:

Считаете данную информацию полезной, тогда расскажите друзьям в соц. сетях.
Poznayka.org - Познайка.Орг - 2016-2024 год. Материал предоставляется для ознакомительных и учебных целей.
Генерация страницы за: 0.008 сек.