Сям’я Бакасавыя (Scjolopacidae).

Вялікі грыцук (Limosa limosa) – нешматлікі пералётны транзітна-мігравальны від, які гняздуецца. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Насяляе адкрытыя забалочаныя або вільготныя тэрыторыі ўсіх тыпаў, уключаючы сельскагападарчыя ўгоддзі. Прыблізная колькасць 6000–8500 пар.

Вялікі памерам блізкі да голуба кулік з доўгай прамой або крыху загнутай уверх дзюбай і доўгімі нагамі. У шлюбным убранстве галава, шыя, валлё і пярэдняя частка грудзей глініста-рыжага колеру. Верх галавы з цёмна-бурымі палосамі. Пёры спіны і плечавыя чорна-бурыя ў рыжых і белаватых папярочных плямах і палосах. Верхнія накрыўныя хваста белыя. Махавыя чорна-бурыя. Грудзі і бакі ў папярочных бурых і рыжых палосах. Жывот белы. Дзюба саламянага колеру. Ногі чорныя. Самка мае больш цьмяную афарбоўку. Маса самца 0,25, самкі – 0,3 кг. Манагам. У кладцы, як і ва ўсіх кулікоў 4, адносна птушкі вялікія, грушападобныя яйкі. Наседжванне 24 дні. Харчуецца дробнымі малюскамі, вусякамі. Здабываецца спадарожна пры паляванні на бакаса і дупеля.

Слонка (Scolopax rusticola) – звычайны від, які гняздуецца, пералётны і транзітна-мігравальны. Пашыраны па ўсёй Беларусі. Аддае перавагу ліставым і мешаным лясам, пераважна забалочаным. Агульная колькасць 100 000–120 000 пар.

Сярэдні кулік памерам з голуба. Галава вялікая з вялікімі вачыма, якія аднесены назад і ўверх у параўнанні з іншымі звычайнымі птушкамі. Шыя, ногі і крылы кароткія, дзюба доўгая. Верхняя частка цела буравата-іржавага колеру, з чорнымі папярочнымі палосамі і плямамі. Лоб шэраваты, на цемені і патыліцы шырокія чорныя папярочныя палосы. Ніжняя частка жаўтавата-шэрая з вузкімі папярочнымі палосамі. Маса самцоў 0,3–0,4, самак 0,27–0,3 кг. Слонка палігам. Гняздо на зямлі пад кустом з лісцяў і моху. У кладцы 4 грушападобныя яйкі. Наседжванне 22–24 дні. Харчуецца землянымі чарвякамі і лічынкамі вусякоў, якіх знаходзіць пад апалымі лісцямі, у мяккай глебе.

Бакас (Galinago galinago) – звычайны пашыраны па ўсёй Беларусі від. Гняздуецца, пералётны, транзітна-мігравальны.

Насяляе адкрытыя не моцна заросшыя хмызняком забалочаныя тэрыторыі ўсіх тыпаў. Агульная колькасць 70 000–90 000 пар. Бакас падобны да слонкі, аднак меншы па памерах. Афарбоўка пярэстая. Уздоўж цела праходзяць 2 шырокія чорныя поласы, падзеленыя вузкай вохрыстай палоскай. Пёры спіны і плеч бліскуча-чорнае, з жоўтымі папярочнымі палоскамі, жывот чыста белы. Хвост чорны спачатку, рыжы з чорнымі палоскамі на канцы. Палёт няроўны – кідаецца з боку ў бок. Маса 0,1–0,2 кг. Бакас манагам. Гняздо на купіне з густой леташняй травой. У кладцы 4 грушападобныя яйкі. Наседжванне 18–20 дзён. Харчуецца чарвякамі, лічынкамі вусякоў, якіх дастае з вільготнай глебы доўгай дзюбай.

Дубальт (Galinago media) – нешматлікі від, які гняздуецца, пералётны і транзітна-мігравальны. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Насяляе забалочаныя поплаўныя лугі, участкі нізінных і пераходных балот з гразевымі мелямі, ускрайкі верхавых балот. Прыблізная колькасць 2000–5000 пар.

Некалькі буйнейшы за бакаса. Афарбоўка і малюнак апярэння падобныя да бакаса, але жывот не белы, а мае буравата-чорныя папярочныя палосы. Акрамя таго, тры крайнія рулявыя ў дупеля амаль чыста-белыя або з шэраватымі пястрынамі. Дзюба карацейшая. Палёт роўны і цяжкі. Маса самца 0,2, самкі – 0,23 кг. Харчуецца глебавымі бесхрыбетнымі – дажджавымі чарвякамі, лічынкамі вусякоў, дробнымі слізнямі.

Баталён (Philomachus pugnax) – нешматлікі від, які гняздуецца, пералётны і звычайны транзітна-мігравальны. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі. Насяляе поплаўныя лугі і травяныя калябярэжныя балоты. Агульная колькасць 2000–2400 пар.

Сярэдніх памераў кулік з рэзка выражаным палавым дымарфізмам. Самцы і самкі ў шлюбным убранстве адрозніваюцца апярэннем, афарбоўкай і памерамі. У самцоў вясной ёсць падоўжаныя пёры, якія ўпрыгожваюць яго і ствараюць па баках патыліцы і пярэдняй часткі шыі вушкі і каўнер. Твар неапераны і як бы пасыпаны дробнымі жоўтымі барадаўкамі (просам). Аднолькавай афарбоўкі баталёны не сустракаюцца. Самкі афарбаваныя больш сціпла і амаль аднолькава на працягу года. У летнім і ювенальным (юнацкім) убранстве абодва палы афарбаваныя аднолькава. Маса самца 0,2, самкі – 0,12 кг. Гнездаванне, кладка, інкубацыйны перыяд і харчаванне падобныя да іншых кулікоў.

Кулік-случок (Tringa totanus) – звычайны пералётны і транзітна-мігравальны від, які гняздуецца. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Насяляе забалочаныя і калябярэжныя адкрытыя тэрыторыі ўсіх тыпаў, пераважна поплаўныя лугі. Агульная колькасць 40 000–70 000 пар.

Сярэдніх памераў кулік. У дарослых птушак верх галавы, шыя ззаду і пярэдняя частка спіны летам шэравата-пясчанага колеру. Задняя палова спіны і надхвосце белыя. Верхнія накрыўныя хваста папярочна-паласатыя. Шыя спераду і грудзі шэраватыя, жывот белы з плямкамі. Першаступенныя махавыя цёмна-бурыя. Дзюба амаль чорная, у аснаванні чырванаватая. Ногі ярка-аранжава-чырвоныя. Маса самца 0,1, самкі 0,12 кг. Манагам. Гнездаванне, кладка, інкубацыйны перыяд і харчаванне падобныя, як у іншых кулікоў.






Дата добавления: 2016-07-27; просмотров: 350; ЗАКАЗАТЬ НАПИСАНИЕ РАБОТЫ


Поиск по сайту:

Воспользовавшись поиском можно найти нужную информацию на сайте.

Поделитесь с друзьями:

Считаете данную информацию полезной, тогда расскажите друзьям в соц. сетях.
Poznayka.org - Познайка.Орг - 2016-2017 год. Материал предоставляется для ознакомительных и учебных целей. | Обратная связь
Генерация страницы за: 0.009 сек.